Мінус адзін
дзень
* * *
Рэха -
прарэха ў цішы
* * *
Я ўся такая...
Ну, калі б не ўся, то хаця б палова...
Амаль тыдзень маю неспакойны сон.
Мне сняцца твае жанчыны.
Не, не турчанкі, не нейкія там немкі, Алены,Ганкі…
А такі абагулены, бязлікі вобраз.
Прыходзіць да мяне і душыць
* * *
Соgnosce te ipsum
Выкарыстай мяне.
Мо гэта адзіны спосаб даведацца аб маім прызначэнні.
* * *
Хочаш,я буду ведаць, як свае пяць, гарэзлівую зморшчынку на тваім твары на 45̊ ад вуснаў па двух баках, радзімку на левай( ?))) і яшчэ іншыя ўлікі, пра якія не прызнаюся хоць пытай, хоць катуй
* * *
Кожны дзень езджу падземкай
І заклінаю,
каб мяне не абражалі тыя абразіны,
што наровяць залесці ў мой багаж
і ўпэўніць, што гэта дзеля маёй бяспекі.
А дзеля бяспекі на сэрца патрэбны гандон,
Але ж пры сённяшніх коштах
Нават пакахацца
Ужо раскоша
* * *
У мяне шмат планаў,во адзін з іх:
сядзіць унутры маленькае кволае дзяўчо,
якое неабходна насіць на руках і абараняць ад нягоды.
Але яму не даюць спуску.
Так, час ад часу выпускаюць пагуляць на сонейку,
А пасля зноў хаваюць у нетры.
А яно такое кволае, што нават не можа плакаць.
* * *
Углядаюся і шукаю ў сябе жанчыну
У лініях на далоні,
Сярод радзімак на шыі і іншых месцах
У прычоске бы вошай
Як стрэмку ў пятцы.
Выходзь, -
libera loko
ты будзеш сабою, я -
маленькай рыбкай

Ой, не бабская гэта работа
Цягнуць з дрыгвы бегімота.
Фартух мне і рандолі -
Во - дзе бабская мая доля!
Не хацелася жыць з маною -
пажыву з пабітай спіною!
Хто дазволіў Табе тыя кпіны -
Крык дзявочы супраць дубіны?
І ў горле растуць праклёны:
"Каб Ты здох і твае калоны!"
Бо не маю я іншай зброі,
Чуеш Нас, "дарагі" тата...?
- Music:о-а-о - разам мы бальшая сіла
Успомні што гэта НЕ Твой горад, НЕ Тваі вуліцы, НЕ Твая плошча.
І тваё (ці нашае) меркаванне не мае аніякага сэнсу і цаны!
Адчуй сябе быдлам, супакой сваё сумленне!
- Mood:
depressed - Music:О-а-о, вместе мы большая сила
Ты мітусіся,
задаеш пытанні " ў чым соль?"
а яна аказваецца
проста ў сальніцы.
* * *
Нясправядлівасьць
Ніякую руку я не люблю больш за другую,
але на левай - пярсцёнак, бранзалет і, час ад часу, гадзіннік.
На правай - нічога, маўляў, не заслужыла яшчэ.
Мда.....добрая ў мяне работа ўсёж-ткі. Няхай вонкава, без рознай там прафесіянальнай хрэні.
Цудоўна ў панядзелак а 11-й пасядзець на падваконні з кубачкам кавы, ядучы шакаладны сырок, і падзівіцца на дождж і вокны міністэрства сельскай гападаркі. Да, я вось так магу!
...А яшчэ можна памусоліць учарашнія нядзельныя прыгоды. У Мядзелі мы трапілі ў сапраўдную буру. Дождж сцяной, вецер і град. Адчуванне нібы знаходзішся ў эпіцэнтры якой перастрэлкі. Раз - і пабіта лабавое шкло, два - і няма задняга шкла. Схаваўся за сядзенне, сядзіш і цікава табе, і страшна-страшна, і думкі розная ў галаву лезуць...А пасля едзіш па дарозе з фільму жахаў. Снег, пабітыя вокны і прыпынкі, туман, а навокал апалае лісце і паваленыя дрэвы. Цішыня. І паступова радасна ад таго што гэта было і мінула.
А ў мінулую суботу няўдалая дарога ў Адэсу. Да якой так і не даехалі. Заяц выбег на дарогу, а з-за яго нашую машыну вынесла ў кювет. Лёгкія спалохі адно страсенне мозгу. Рамонт машыны. Пасля гэтага зайцы становяцца казламі.
Вось так і жыву
Цікава, што раней ну была сабе Адэса, недзе там на мапе, абстактная, далёкая. А зараз яна ужо канкрэтная ў маёй свядомасці.
І дыплом, ад якога толькі ўводзіны.
А яшчэ ў Вільню хачу...І ў Карпаты.
Але чота я мне не страшна
і чота я занадта ўпэўненая што усё атрымаецца
Вось што такое гарманальны ўздым!